10 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна быў абвешчаны прысуд па так званай справе антыфашыстаў.

Падчас агучвання прысуду некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць «Ганьба!» у знак нязгоды з рашэннем суддзі. Пры гэтым Зміцер Паліенка быў затрыманы.

Зміцер Паліенка быў асуджаны на суткі. Праз пару дзён пасля вызвалення актывіст прынёс перадачу сябру. Ахоўнік сказаў хлопцу, што той забыў у камеры куртку і прапанаваў зайсці па рэч. Назад Паліенку ўжо не выпусцілі. З камеры ён паехаў адразу на новы суд, дзе атрымаў новыя суткі за ўдзел у акцыі па абароне Курапат.

Гэта не адзіны выпадак, калі актывістам давалі паўторныя суткі. Вядома пра Яўгена Жураўскага, які адсядзеў 12 сутак пасля таго як сеў у знакаміты 37-ы тралейбус. Ён зноў атрымаў 5 сутак за ўдзел у акцыі, якая была ў лютым.

30 сакавіка павінен быў выйсці на волю Павел Сяргей. Хлопец доўгі час адсутнічаў у краіне, па прыездзе на радзіму атрымаў 7 сутак за акцыю, на якой ён не быў. Хлопца затрымлівалі пры дапамозе двух пажарных кранаў ды ратавальнікаў. Па сканчэнні арышту актывіста адразу павезлі ў суд і асудзілі яшчэ на 5 сутак за непадпарадкаванне міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру