Жыхарка Баранавічаў падшафэ заблакавала дзверы BMW і легла спаць на вачах у інспектараў, паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Кур'ёзны выпадак адбыўся сёння ноччу. Супрацоўнікі ДАІ, якія ажыццяўлялі нагляд за бяспекай дарожнага руху, звярнулі ўвагу на аўтамабіль ВMW Х5, кіроўца якога дэманстраваў дзіўную манеру язды. Інспектар падаў кіроўцу патрабаванне аб спыненні, якое той адразу ж выканаў. Падышоўшы да аўтамабілю, інспектар жэстам папрасіў адкрыць фортку, каб ажыццявіць праверку дакументаў. Замест гэтага жанчына-кіроўца заблакавала дзверы аўтамабіля і перасела на пярэдняе пасажырскае сядзенне. Затым яна апусціла спінку сядзення і, уладкаваўшыся зручней, легла спаць. Усе наступныя просьбы адкрыць дзверы жанчына ігнаравала.

Праз некаторы час інспектары ў прысутнасці панятых разбілі фортку кіроўцы і адкрылі дзверы аўтамабіля. Толькі пасля гэтага жанчына пайшла на кантакт. Падчас праверкі высветлілася, што 45-гадовая жыхарка Баранавічаў кіравала аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, у крыві ў яе выяўлена 1,4 праміле алкаголю. Як патлумачыла сама затрыманая, яна вярталася з гасцей, дзе выпіла каля 200 г гарэлкі.

У дачыненні да жанчыны складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы, аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку. Выяўлена, што жыхарка Баранавічаў ужо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. За паўторнае на працягу года правапарушэнне ў адпаведнасці са арт. 317-1 КК у гэты раз яна будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру