Аператара «Белсата» Аляксандра Любенчука затрымалі падчас вобшуку ў офісе тэлеканала на вуліцы Кастрычніцкая ў Мінску. Аляксандр паспеў крыкнуць калегам, што яго павязуць у Першамайскі РУУС. У РАУСе журналіста пратрымалі больш за пяць гадзін, паведамляе БАЖ.

У выніку стала вядома, што ў Першамайскім РУУСе на аператара тэлеканала «Белсат» склалі праткол за нецэнзурную лаянку. Быццам бы Аляксандр Любенчук брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП).

Алеся Любенчука ўжо збіраліся везці на Акрэсціна, але а 19 гадзіне раптоўна вызвалілі з міліцыі. Калі адбудзецца суд над журналістам, яму не паведамілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру