Паводле інфармацыі крыніцы AUTO.TUT.BY, у ноч на 1 красавіка ў Беларусі зноў падаражэе паліва. Цана за літр бензіну і дызелю павялічыцца на 1 капейку. Гэта трэцяе падаражанне паліва ў гэтым годзе.

Цэны на запраўках пасля паўночы будуць выглядаць так: літр АІ-92 — 1 рубель 14 капеек, АІ-95 — 1 рубель 22 капейкі і дызель ДТ-К5 — 1 рубель 26 капеек.

Кошт паліва мяняўся сёлета ўжо двойчы. Кожны раз літр паліва падаражэў на 1 капейку.

Як раней заяўляў канцэрн «Белнафтахім», павышэнне цэн на нафтапрадукты жыццёва неабходнае для НПЗ. «Варта разумець, што рэзкага росту не адбудзецца, змяненне цэн будзе паэтапным і паступовым», — сказалі ў канцэрне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру