Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Маскоўскага РУУС сталіцы раскрылі рабаванне, учыненае ў ноч на 25 сакавіка, паведамляецца на сайце ведамства.

Каля 1 гадзіны 40 хвілін непадалёк ад крамы па вуліцы Кальварыйскай малады чалавек, які ішоў на чыгуначны вакзал для таго, каб з'ехаць начным рэйсам у Гомель, сустрэў двух мужчын каўказскай нацыянальнасці. Незнаёмцы сталі патрабаваць аддаць тэлефон. Хлопец адмовіўся, і тады адзін са зламыснікаў ударыў яго ў нос, пасля чаго забраў мабільны тэлефон. Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку былі праведзеныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у выніку чаго рабаўнікі былі затрыманыя.

Выяўлена, што затрыманыя мужчыны 1992-га і 1986-га гадоў нараджэння з'яўляюцца грамадзянамі Азербайджана і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся. Яны жылі недалёка ад месца здарэння і ў тую ноч накіроўваліся ў клуб.

У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 206 («Крадзеж») КК РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?