Стала вядома пра яшчэ аднаго чалавека, вызваленага па «справе патрыётаў». Гэта Раман Васільеў. Пра ягонае вызваленне паведаміла жонка ў фэйсбуку.
27-гадовы Раман Васільеў быў адным шасці актывістаў «Маладога Фронту», якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Супрацоўнікі КДБ забралі Васільева 23 сакавіка з кватэры.