Павел Паршоў, забойца былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава, незадоўга да замаху прыязджаў у Данецк. Пра гэта распавёў генпракурор Украіны Юры Луцэнка у інтэрв'ю нямецкаму таблоіду Bild.
Паршоў пабываў у Данецку 6 сакавіка, за два з паловай тыдні да замаху на Вараненкава.
Па словах Луцэнка, факт паездкі Паршова ў «ДНР» дае падставы меркаваць, што за замахам на былога дэпутата Дзярждумы можа стаяць Расія.