У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ мінскія «»Цмокі» на сваёй пляцоўцы саступілі пермскай «Парме» з лікам 62:71.
Цікава, што да гэтага «Парма» прайграла ва ўсіх 20 матчах, не маючы ніводнай перамогі.
У «Цмокаў» у 21 гульні — чатыры перамогі і 17 паразаў ды перадапошняе месца.
Да канца турніру засталося згуляць тры матчы.