Паводле інфармацыі закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», з СІЗА КДБ адпушчаныя яшчэ двое фігурантаў справы аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў».

31 сакавіка з СІЗА КДБ выйшлі Вячаслаў Дукшт, спецназавец з Мар’інай Горкі, і Ілля Грэк, намеснік начальніка па ідэалогіі смаргонскага памежнага атрада. Абодва былі затрыманыя 21 сакавіка.

31 сакавіка таксама быў адпушчаны Сяргей Барсток, а 1 красавіка — чатыры актывісты «Маладога фронту» — Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і Уладзімір Яроменак. У спісе затрыманых па справе аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» застаецца 21 чалавек. Вядома, што 10-ці з іх ужо прад’яўлены абвінавачванні паводле ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0