Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання (МАРГ) можа ўпершыню прымяніць санкцыі супраць гандлёвай сеткі «Еўраопт» за парушэнне правілаў канкурэнцыі ў рэгіёнах. У сямі раёнах Беларусі рытэйлер забраў пад сябе больш за дапушчальныя 20% рынку. Пра гэта ў панядзелак распавёў кіраўнік МАРГа Уладзімір Калтовіч.

Летась міністэрства ўжо выдавала «Еўраопту» папярэджанні. Але праблема так і не вырашылася. Таму МАРГ гатовы на санкцыі ў дачыненні да гандлёвай сеткі. Да гэтага яны яшчэ ні да каго з рытэйлераў не ўжываліся, што менавіта пагражае кампаніі, незразумела. Паводле закона, усе здзелкі, зробленыя з парушэннем квоты, прызнаюцца нядзейнымі.

Асноўны канкурэнт «Еўраопта» ў малых гарадах і на вёсцы — крамы Белкаапсаюза. Уладзімір Калтовіч прызнаецца, што ў тых рэгіёнах, куды прыходзіць прыватнік, і дзяржаўная сетка пачынае працаваць лепш.

— Трэба вырашыць адно пытанне: альбо мы працягваем развіваць Белкаапсаюз, альбо спрыяем развіццю канкурэнцыі, — сказаў Уладзімір Калтовіч.

- Мы не перашкаджаем развіццю розных гандлёвых сетак у рэгіёнах. Ёсць шмат невялікіх кампаній, якія не заўсёды на слыху, але яны развіваюцца ў малых гарадах, атрымліваючы падтрымку.

Альтэрнатывай буйным сетак у малых гарадах могуць стаць невялікія прыватныя крамы. Бізнэсу прапануюць працаваць на тых жа льготных падатковых умовах, што і аграсядзібам - за адну базавую ў год. Да 15 красавіка МАРГ падрыхтуе адпаведны праект прэзыдэнцкага ўказу.

— Гаворка ідзе пра тое, каб прыраўняць ўмовы вядзення бізнесу ў гандлі і грамадскім харчаванні для мікраарганізацый да ўмоў вядзення бізнесу ў сферы аграэкатурызму. Гэта вырашае пытанне занятасці, стварэння новых працоўных месцаў, а таксама ініцыятывы на месцах, - патлумачыў Уладзімір Калтовіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру