Расія адновіць пастаўкі нафты ў Беларусь у ранейшым аб'ёме, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч, піша БЕЛТА.

«Будуць адкарэктаваныя некаторыя міжурадавыя дакументы, якія тычацца ўзаемаадносін у сферы газу і нафты. Пасля іх парафіравання беларускі бок верне недаплочаную суму «Газпрому», гэта значыць ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» — «дачцы» «Газпрома», і мы адновім пастаўкі нафты ў аб'ёме 24 млн т», — сказаў Дварковіч.

Ён дадаў, што «Газпром» прадаставіць беларускаму боку зніжкі з паніжальным каэфіцыентам да формулы разліку кошту за перыяд з 2018 па 2019 год. Адносіны краін пасля гэтага перыяду, па словах Аркадзя Дварковіча, будуць залежаць ад далейшых перамоў.

Віцэ-прэм'ер таксама заявіў, што пастаўкі нафты могуць пачацца ўжо ў красавіку.

«Пастаўкі нафты пачнуцца ў максімальна кароткія тэрміны, можа быць, гэта ўжо і ў красавіку адбудзецца, у залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў кампаній памяняць графікі паставак», — сказаў Аркадзь Дварковіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру