Расія рэфінансуе даўгавыя абавязацельствы Беларусі ў памеры $ 750-800 мільёнаў, паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.

Па словах Васіля Мацюшэўскага, на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 3 красавіка дасягнута прынцыповае рашэнне аб рэфінансаванні сёлета даўгавых абавязацельстваў Беларусі.

«Гаворка ішла аб рэфінансаванні тых даўгоў, якія ў нас сфармаваліся ў рамках нашага двухбаковага парадку. Гэтае пытанне разглядалася яшчэ ў мінулым годзе, і цяпер мы вярнуліся да яго і знайшлі магчымым прынцыповае вырашанне», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

«Мы гаворым аб рэфінансаванні доўгу, які ў нас да пагашэння ў рамках нашых міждзяржаўных крэдытаў па гэтым годзе. Гэта каля $ 750-800 млн — асноўны доўг і сума працэнтаў да пагашэння ў гэтым годзе, — сказаў Васіль Мацюшэўскі. — Прынцыповае рашэнне аб рэфінансаванні даўгавых абавязацельстваў прынята, цяпер ідзе працэс фармалізацыі дасягнутых дамоўленасцей». Для гэтага спатрэбіцца ўнясенне змяненняў у бюджэт, адпаведная праца будзе ісці на ўзроўні Міністэрства фінансаў і парламента Расіі.

На сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў таксама ішла гаворка аб узаемадзеянні Беларусі з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. «Уладзімір Пуцін быў праінфармаваны аб рэалізацыі Беларуссю праграмы ў рамках Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, пэўных пытаннях і шурпатасці, якія былі ў рэалізацыі гэтай праграмы», — заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, гэтыя пытанні не носяць прынцыповага характару, яны больш тэхнічнага плану. «На ўзроўні прэзідэнта Расіі мы атрымалі падтрымку нашым ініцыятывам у частцы далейшага працягу гэтай праграмы. Уладзімір Пуцін абяцаў аказаць усялякае садзейнічанне, каб праграма з ЕФСР працягвалася», — дадаў Васіль Мацюшэўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру