Аперацыйная сістэма Android абагнала Windows па колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў.

Паводле падлікаў Statcounter, у сакавіку сістэма Android была ўсталяваная на камп'ютарах, ноўтбуках, смартфонах 37,93% карыстальнікаў.

У Windows — 37,91%. Гэта аперацыйная сістэма займала лідзіруючыя пазіцыі з 1980-х гадоў.

А вось Android змог за пяць гадоў павялічыць свой ахоп з 2,4% сусветнага інтэрнэт-рынка да 37,93%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0