Расія будзе пастаўляць у Беларусь штогод па 24 млн т нафты да 2024 года, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Будуць адноўлены пастаўкі нафты ў Беларусь у тых аб'ёмах, якія прапісаны ў дзеючым пагадненні, г.зн. 24 млн т у год. Такія аб'ёмы павінны пастаўляцца з гэтага года і да 2024-га ўключна», - паведаміў Уладзімір Сямашка. Ён удакладніў, што дасягнутыя дамоўленасці выгадныя для беларускага боку.

Паводле інфармацыі тэлеканала «Беларусь 1», пастаўкі нафты ў ранейшых аб'ёмах адновяцца не пазней 13 красавіка. Новае пагадненне па нафце будзе дзейнічаць да 2024 года ўключна. У дадатак з Беларусі знята абавязацельства пастаўляць у Расію за 1 млн т нафтапрадуктаў у год - у асноўным гэта быў высокаактанавы бензін, для краіны продаж па нізкай цане якаснага прадукту быў стратны. Для Беларусі адмена такіх паставак дазволіць зарабляць дадаткова $ 150 млн у год. Кампраміс па газавым пытанні знойдзены на трохгадовую перспектыву - цана на блакітнае паліва будзе зніжана для Беларусі з 2018 года.

У эфіры тэлеканала таксама агучана, што агульны эканамічны эфект ад дасягнутых дамоўленасцей па нафце і газу ў бліжэйшыя 3 гады складзе прыкладна $ 2 млрд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру