Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў упершыню адказаў на падазрэнні ў карупцыі, агучаныя Фондам барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага больш за месяц таму.

AFP

AFP

«Каму гэта выгадна? Гэта выгадна тым, хто замаўляе падобнага роду сюжэты, матэрыялы. Гэта, як правіла, людзі, у якіх ёсць цалкам канкрэтныя палітычныя мэты», — цытуе Мядзведзева агенцтва ТАСС.

Ён заявіў, што за публікацыяй кампрамату стаіць імкненне «выцягнуць людзей на вуліцы», а сам матэрыял назваў «лухтой і нейкімі паперкамі» і параўнаў з кампотам.

«Бяруць там усякую розную муць, лухту ўсякую збіраюць пра мяне, калі гэта тычыцца мяне, пра маіх знаёмых людзей, і пра людзей, пра якіх я наогул ніколі не чуў. Пра нейкія месцы, дзе я бываў. Пра нейкія месцы, пра якія я таксама ніколі не чуў. Збіраюць там нейкія паперкі, фатаграфіі, адзенне. Потым ствараюць такі прадукт і прад'яўляюць яго», — сказаў Мядзведзеў.

2 сакавіка Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў расследаванне «Ён вам не Дзімон» аб маёмасці і шматлікіх аб'ектах нерухомасці, звязаных з Дзмітрыем Мядзведзевым.

Як сцвярджаецца ў расследаванні ФБК, расійскі прэм'ер валодае гэтымі актывамі, маючы магчымасць кіраваць імі праз сетку некамерцыйных фондаў, якімі кіруюць яго аднакурснікі.

Сярод такіх актываў фонд Навальнага выявіў вінаграднікі ў італьянскай Таскане і яхту, якія фармальна належаць афшорнай кампаніі. Прэс-сакратарка расійскага прэм'ера Наталля Цімакова ў адказ заявіла, што матэрыял носіць ярка выражаны перадвыбарчы характар.

«Каментаваць прапагандысцкія выпады апазіцыйнага і асуджанага персанажа, які заявіў, што ён ужо вядзе нейкую перадвыбарчую кампанію і змагаецца з уладай, бессэнсоўна», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?