Гімнастка Меліта Станюта мае краму «Variety», пра якую мы пісалі летась. 4 красавіка Меліта прэзентавала ў сваёй краме кулон са сваім сілуэтам.
«Для мяне гэта вельмі пазітыўная навіна, спадзяюся, як і для вас. І больш радасна ад таго, што пачынаецца здзяйсняцца мая мара», — звярнулася да наведвальнікаў Меліта.
Вобразам для сілуэта паслужыў фотаздымак злева.
Прэзентацыю наведалі прыхільніцы Меліты. Гімнастка раздавала аўтографы і фатаграфавалася з дзяўчатамі.
«Гэты быў вельмі доўгі шлях, але зараз я адчуваю сябе так, як быццам атрымала залаты медаль», — падзялілася ўражаннямі Меліта з «НН». Пры распрацоўцы гімнастка пільна сачыла за дробязямі, але вынікам вельмі задаволена.
«Ужо зараз мне пішуць з Іспаніі, Францыі, Расіі. Бацькі і іх маленькія гімнасткі жадаюць набыць кулон. Мы зрабілі 50 кулонаў, зараз ужо засталося дзесьці каля 12. У хуткім часе, думаю, мы запусцім яшчэ і інтэрнэт-краму, дзе таксама можна будзе яго набыць».
Меліта адзначае што гэта толькі пачатак, бо ў планах яшчэ зрабіць кулоны з іншымі гімнасткамі — Любоўю Чаркашынай, Іннай Жукавай, Кацярынай Галкінай ды іншымі.
Прэзентацыю Меліты наведала гімнастка Ксенія Санковіч.
Кулон зроблены з срэбра. Ён каштуе 55 рублёў.





