Павелічэнне бяспошлінных паставак нафты з РФ у Беларусь пачнецца 13 красавіка толькі ў тым выпадку, калі Мінск даплоціць за пастаўлены газ, заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч журналістам.

«У выпадку калі мы атрымаем плацёж за газ за мінулы перыяд — тады так, могуць пачацца. Толькі ў гэтым выпадку», — сказаў Дварковіч у адказ на пытанне аб павелічэнні паставак нафты ў Беларусь з 13 красавіка.

Нагадаем, напярэдадні віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь адновяць у ранейшых аб'ёмах не пазней за 13 красавіка. А новае пагадненне па нафце, згодна з якім Беларусь будзе атрымліваць 24 млн тон у год, будзе дзейнічаць да 2024 года ўключна.

Раней Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявілі аб тым, што нафтагазавы канфлікт, які ўзнік паміж краінамі паўтара гады таму, паспяхова ўлагоджаны. Па іх словах, усе праблемы будуць вырашаны на працягу 10 дзён.

Сума запазычанасці Мінска перад Масквой за газ складала на канец сакавіка 726 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?