Фота Баранавіцкага ГРАНС

Фота Баранавіцкага ГРАНС

Незвычайнае надзвычайнае здарэнне адбылося ў Баранавічах 5 красавіка, піша Intex-press. Як паведамілі ў Баранавіцкім ГРАНС, ад жыхароў завулка Юбілейны паступіла паведамленне аб загаранні сухой травы. Падчас ліквідацыі пажару адзін з ратавальнікаў заўважыў у траве вожыка, агонь амаль падабраўся да жывёлы. На шчасце, ратавальнікі паспелі перанесці вожыка ў бяспечнае месца і адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0