На днях у аператыўна-дзяжурную службу Верхнядзвінскага РАУС паступіла ананімнае паведамленне, што п'яны трактарыст ездзіць на трактары МТЗ па ферме ў вёсцы Чыстаполле Верхнядзвінскага раёна, перадае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі мясцовай ДАІ. Неўзабаве кіроўца, які быў на добрым падпітку, быў затрыманы. Як высветлілася, беспрацоўны, 36-ці гадовы ўраджэнец раёна, пасля ўжывання вялікай дозы алкаголю, зайшоў на мясцовую малочна-таварную ферму і выявіў там незамкнёны трактар. Скарыстаўшыся ключамі ў замку запальвання, ён сеў і паехаў на малочна-таварную ферму ў суседняй вёсцы, да сваёй сужыцелькі. Па словах мужчыны, прычынай такога ўчынку стала вострае жаданне прызнацца жанчыне ў каханні. Такі высакародны парыў ніяк не вязаўся з фізічным станам сельскага Рамэа.

П'яны стыль кіравання не застаўся незаўважаным мясцовымі жыхарамі, якія і выклікалі міліцыю. У выніку на мужчыну была заведзеная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь (выкраданне транспартнага сродку). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?