Еўрапарламент прагаласаваў за ўвядзенне рэформаў па забеспячэнні бясплатнага роўмінгу і роўнасці права доступу да інтэрнэту ў ЕС. Новыя правілы ў сферы еўрапейскіх тэлекамунікацый пачнуць дзейнічаць летам 2017 года, піша Deutsche Welle.

З 15 чэрвеня 2017 года ўнутры Еўрасаюза будзе адмененая плата за роўмінг і заканадаўча замацаваная роўнасць права доступу да інтэрнэту. Дэпутаты Еўрапарламента ў чацвер, 6 красавіка, прагаласавалі за пастанову, якая рэгулюе ўзаемаразлікі еўрапейскіх аператараў мабільнай сувязі.

Закон аб роўнасці доступу да інтэрнэту (сеткавага нейтралітэту) закліканы выключыць дыскрымінацыю і абмежаванні ў сферы сеткавага трафіку. Гэта тычыцца як пастаўшчыкоў паслуг, так і карыстальнікаў. Магчымасць прыняцця закона выклікала крытыку з боку антыглабалістаў і абаронцаў правоў спажыўцоў. Па іх думку, у новых умовах буйныя амерыканскія інтэрнэт-канцэрны, напрыклад, Google, Apple або Netflix, могуць яшчэ больш умацаваць свае пазіцыі на фоне больш дробных канкурэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?