Да канца года курс даляра павінен скласці каля 68 расійскіх рублёў, заявіў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін, прадстаўляючы афіцыйны эканамічны прагноз на бліжэйшыя тры гады. Паводле яго слоў, у бліжэйшыя месяцы міністэрства чакае «сур'ёзнае паслабленне рубля» — да 63-64 рублёў за даляр.

Арэшкін зноў заявіў, што цяпер курс рубля значна мацнейшы, чым прадугледжвае афіцыйная эканамічная мадэль. Пры гэтым Мінфін апошнія месяцы спецыяльна скупляе валюту, што па ідэі павінна аслабляць рубель. Але курс цяпер нават мацнейшы, чым павінен быў бы быць, калі б Мінфін нічога не рабіў, патлумачыў Арэшкін.

Зараз у расійскія актывы (рубель, дзяржаўныя паперы) прыбывае замежны капітал. Гэта адзін з фактараў, які рухае рубель ўверх, патлумачыў Арэшкін. Але хвалі прытоку змяняюцца адтокам або стабілізацыяй, нагадаў ён. Так што міністэрства чакае «сур'ёзнае паслабленне рубля ў бліжэйшыя месяцы», абвясціў міністр - да 63-64 рублёў за даляр, калі цана на нафту захаваецца на ранейшым узроўні, удакладніў Арэшкін у адказ на пытанне Дажджу. У выпадку, калі нафта патаннее да 40 даляраў за барэль (гэтая цана закладзеная ў дзеючым афіцыйным прагнозе), долар можа падаражэць да 68 рублёў яшчэ да канца года.

Рэзкага падзення не будзе, супакоіў Арэшкін. «Зараз вельмі добрыя паказчыкі плацёжнага балансу», - сказаў ён. Да канца года курс усё роўна павінен дасягнуць 68 рублёў за даляр, вынікае з прагнозу Мінэканамразвіцця, а сярэднегадавы курс складзе крыху больш за 64 рублёў з улікам цяперашніх значэнняў. Курс даляра 6 красавіка склаў 55,8 расійскага рубля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру