ДВА «Белэнерга» нагадвае аб небяспецы рабіць фота паблізу энергааб'ектаў.

Па інфармацыі «Белэнэрга», у апошні час на аб'ектах энергасістэмы фіксуюцца выпадкі паражэнняў электрычным токам непаўналетніх аматараў экстрэмальных фота. Так, днямі электратраўмай скончылася спроба 16-гадовага падлетка зрабіць удалы здымак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Непаўнагадовы жыхар горада Мінска прыехаў пагасцяваць да бабулі і дзядулі. Адправіўся з сябрам на шпацыр, убачыў будынак трансфарматарнай падстанцыі, якая знаходзіцца на тэрыторыі былога сельскагаспадарчага аб'екта, і вырашыў зрабіць эфектнае сэлфі на другім паверсе будынка.

«Пры гэтым падлетак вырашыў падцягнуцца на апорным вугалку шыннага моста 10 кВ, наблізіўся галавой на недапушчальную адлегласць да шыны фазы «А», у выніку чаго быў траўмаваны электрычным токам. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з дыягназам «апёкі рук і цемянной часткі галавы 2-й ступені», — паведамілі ў «Белэнерга».

У красавіку 2016 года ў горадзе Петрыкаў вучань школы з групай падлеткаў знаходзіўся на беразе затокі, побач з якой размешчаная мачтавая апора паветрана-кабельнай лініі 10 кВ. Для правядзення фотаздымкі падлетак падняўся на апору, наблізіўся на недапушчальную адлегласць да правадоў паветранай лініі і быў смяротна траўмаваны электрычным токам.

«Прымаючы пад увагу часцейшыя выпадкі атрымання электратраўмаў падлеткамі падчас здымак паблізу энергааб'ектаў, «Белэнерга» нагадвае, што пранікненне на энергетычныя аб'екты ў пагоні за прыгожымі відамі смяротна небяспечнае», — паведамляецца на сайце «Белэнерга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0