Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі ў НАН Беларусі.

Падчас нарады было закранута пытанне аплаты працы навукоўцаў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, «не варта даваць грошы проста так», іх трэба зарабіць. Дзяржава, паводле слоў кіраўніка краіны, гатова фінансаваць навуку ў большым аб'ёме, бо ў аснове эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі ляжыць інавацыйны шлях.

Разам з тым у аплаце працы навукоўцаў не павінна быць ураўнілаўкі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што «арыентавацца трэба на тое, каб плаціць больш, але за вынік».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?