15 красавіка ў Мінску адкрыецца першая крама польскага брэнду адзення «Reserved». У мінскім гандлёвым цэнтры «Galleria» ужо завяршаюцца апошнія работы па афармленні залы.

Інфармацыю аб адкрыцці пацвердзіла кампанія «Rapa», якая і заключала дамову з польскай кампаніяй. Таксама прадстаўнікі кампаніі падзяліліся інфармацыяй аб святочным адкрыцці:

«15 красавіка ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё крамы. Спачатку будзе перарэзванне стужкі, выступяць прадстаўнікі кампаній. Далей будзе святочная праграма — паказы адзення, выступы гурту Naviband і Tэа ды інш. Усё гэта працягнецца да 5-6 вечара».

У кампаніі адзначылі, што ў дзень адкрыцця будуць зніжкі.

Пакуль невядома, якая менавіта калекцыя будзе прадстаўлена ў першай краме. У двухпавярховай краме будуць аддзелы для дзяцей, падлеткаў, дарослых і сталага пакалення.

Што тычыцца крамы «Сropp», якая таксама павінна адчыніцца ў «Galleria», на дадзены момант дата яе адкрыцця невядома. Але і там унутры ўжо ідуць працы па афармленні:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру