У дачыненні да Паліенкі дзейнічаў прысуд аб пазбаўленні волі на 2 гады з адтэрміноўкай. Але суд перагледзеў меру стрымання.

Дзмітры Паліенка

Дзмітры Паліенка

Раней хлопец быў прызнаны вінаватым у гвалце ў дачыненні да міліцыянта і вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. 12 кастрычніка 2016 года суддзя Вадзім Есьман даў Паліенку 2 гады з адтэрміноўкай.

Але ж пасля прысуду хлопец некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Ён атрымаў 15 сутак за ўдзел у абароне Курапатаў, таксама быў асуджаны на 7 сутак, калі прыйшоў на абвяшчэнне прысуда суда Першамайскага раёна па так званай «справе антыфашыстаў». Пасля агучвання прысуду некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць «Ганьба!» і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы, але затрыманы быў толькі Паліенка.

У выніку, суд Завадскога раёна Мінска скасаваў адтэрміноўку пакарання. 7 красавіка з залі суда Паліенку забралі міліцыянты. Цяпер хлопец мусіць адбыць 2-гадовы тэрмін за кратамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?