Даччыная кампанія расійскага «Газпрома» — «Газпром трансгаз Беларусь» — зафіксавала ў 2016 годзе чыстую страту і мае намер скарэктаваць шэраг затратных артыкулаў на бліжэйшыя 2—3 гады. Пра гэта TUT.BY распавялі некалькі інфармаваных крыніц.

Як вынікае са справаздач «Газпром трансгаз Беларусь» за 2016 год, кампанія зафіксавала чыстую страту ў памеры 440,1 млн руб. Годам раней прадпрыемства паказала прыбытак у памеры 492,4 млн руб. У паведамленні таксама гаворыцца, што кароткатэрміновая дэбіторская запазычанасць павялічылася за мінулы год з 437,5 млн да 866 млн руб.

Беларуская «дачка» «Газпрома» стала закладнікам спрэчкі паміж Мінскам і Масквой у пытаннях цаны на газ.

Улады Беларусі настойвалі на зніжэнні цаны з 132 даляраў да 73 даляраў за 1 тысячу кубаметраў газу, а беларускія аблгазы аплачвалі расійскі газ па цане каля 107 даляраў. У выніку «Газпром» заявіў аб неабходнасці расплаціцца па даўгах, якія напрыканцы 2016 года дасягнулі 500 млн даляраў, а цяпер складаюць 726 млн.

«На гэты год пастаўленая задача скараціць персанал на 10%. Кампанія плануе скарэктаваць інвестыцыі і сацпраграм. Таму сярод персаналу цяпер ёсць пэўная насцярожанасць», — сказала TUT.BY крыніца, блізкая да беларускай «дачкі» «Газпрома».

Дадзеная тэма нібыта абмяркоўвалася да сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. На ёй, нагадаем, бакі заявілі пра дасягнутыя дамоўленасці па вырашэнні нафтагазавага канфлікту. Мінск павінен выплаціць «Газпром трансгаз Беларусь» запазычанасць у 726 млн даляраў. Аднак з 2018 года па канец 2019 года Расія прадаставіць Беларусі зніжку ў выглядзе паніжальнага каэфіцыента да формулы цаны на газ. Памер зніжкі сёння абмяркоўваўся ў Маскве.

Як вынікае са справаздач, сярэдняспісачная колькасць работнікаў «Газпром трансгаз Беларусь» на 1 студзеня 2017 года складала 6526 чалавек. «Кажуць, што павінны звольніць нібыта 600 чалавек на рэгіянальным узроўні. Але пакуль гэта ўсё размовы», — сказаў яшчэ адзін суразмоўца.

Нагадаем, што ў снежні 2016 г. была закансерваваная будоўля «Газпром цэнтр» ў Мінску. Гэта таксама звязвалі з падзеннем даходаў беларускай «дачкі» «Газпрома».

«Газпром» стаў уласнікам 100% «Белтрансгаза» (цяпер «Газпром трансгаз Беларусь») у канцы 2010 года. «Газпром трансгаз Беларусь» эксплуатуе беларускі ўчастак магістральнага газаправода «Ямал — Еўропа», які належыць «Газпрому», даўжынёй 575 км лінейнай часткі і 5 кампрэсарных станцый. Газатранспартная сістэма Беларусі ўключае ў сябе больш за 7,9 тыс. Ккм газапровадаў, 13 кампрэсарных станцый, 3 падземныя сховішчы газу, 226 газаразмеркавальных станцый, 27 аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый, 7 газавымяральных станцый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру