Абвал двухпавярховага жылога дома адбыўся ў горадзе Сьвебадзіцэ на паўднёвым захадзе Польшчы. Дагэтуль вядома аб трох загінулых.

Як мяркуецца, прычынай абвалу быў выбух бытавога газу. Абвалілася каля 80% будынка даваеннай пабудовы.

З-пад завалаў дасталі сем чалавек, трое зь іх загінулі, чацьвёра пацярпелых адпраўленыя ў шпіталі. Як паведамляе польская тэлевізія, двое загінулых — малыя дзеці, а трэці — мужчына сярэдняга веку.

Пасьля абвалу тры чалавекі здолелі самастойна выбрацца з-пад завалаў. Працягваецца пошук тых, хто застаецца пад заваламі — як мяркуецца, гэта чатыры чалавекі. Як паведаміў на брыфінгу кіраўнік Ніжнесілезскага ваяводзтва Павал Грэняк, разбор завалаў можа працягнуцца яшчэ каля сутак.

На месцы здарэньня працуюць каля 140 ратавальнікаў, улучна з спэцыялізаванымі пошукавымі групамі з абсталяваньнем і навучанымі для пошуку людзей сабакамі. Для аказаньня дапамогі пацярпелым накіравана некалькі брыгад хуткай дапамогі і пяць выратавальных верталётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?