Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напады на цэрквы ў егіпецкіх гарадах Танта і Александрыя. Пра гэта ў нядзелю, 9 красавіка, паведамляе Reuters.

Як паведамляе WTVD-TV са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Егіпта, пры нападзе на сабор Святога Марка ў Александрыі загінулі 11 чалавек, яшчэ 35 пацярпелі. У Танта колькасць ахвяр выбуху каля копцкай царквы Мар-Гіргіс, паводле апошніх звестак, вырасла да 30.

У той жа час гэта не адзіныя выбухі, якія адбыліся ў Егіпце 9 красавіка. У Танта практычна адразу пасля надзвычайнага здарэння ля царквы адбылася атака на мясцовы цэнтр падрыхтоўкі паліцэйскіх. Па наяўнай інфармацыі, там загінуў адзін чалавек. Акрамя таго, пасля нападу ля ўваходу ў александрыйскі сабор мясцовыя СМІ паведамілі яшчэ аб адным выбуху. РІА «Навіны» удакладняе, што прылада здэтанавала на вуліцы Шухада.

У снежні мінулага года ў копцкім саборы ў Каіры адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі 22 чалавекі. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». Баевікі паабяцалі «працягваць вайну супраць адступнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0