Грамадзян Беларусі няма сярод пацярпелых падчас выбухаў 9 красавіка ў егіпецкіх гарадах Танта і Александрыя, адпаведная інфармацыя размешчана ў твітэр-акаўнце МЗС.

«Па наяўнай інфармацыі, храмы ў Егіпце, якія сталі аб'ектамі нападаў, не ўваходзяць у маршруты беларускіх турыстаў. Пасольства адсочвае сітуацыю», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле апошніх звестак, ахвярамі тэрактаў сталі 44 чалавекі - 31 у Танто і 13 - у Александрыі. Больш за 100 чалавек атрымалі траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0