Неандэртальцы, якія вымерлі прыкладна 40 тысяч гадоў таму, елі адзін аднаго. Навукоўцы знаходзілі іх косткі з пашкоджаннямі, якія паказваюць на тое, што мяса з іх з'елі.

Але навошта неандэртальцы елі адзін аднаго, да гэтага часу невядома. Даследчык з Універсітэта Брайтана Джэймс Коўл вырашыў высветліць, ці выгадна было есці людзей з пункту гледжання калорый, і пераканаўся, што не. 

Для пачатку Джэймс Коўл вывучыў даследаванні пра змест пратэіну, вугляводаў і тлушчу ў розных частках цела чалавека.

З іх вынікала, што ў сэрцы прыкладна 650 калорый, у печані - 2500 калорый, у цягліцах - 32 тысячы калорый і гэтак далей. Усяго ў чалавеку каля 125 тысяч калорый. Гэтыя параметры уласцівыя людзям, якія жылі ў 1940-50-х гадах. Неандэртальцы былі больш укормленымі, але не асабліва.

Каларыйная каштоўнасць чалавека.

Коўл затым вывучыў, колькі калорый змяшчаецца ў мышачных тканках жывёл, якіх елі неандэртальцы. Высветлілася, што,

калі з'есці ўсе мышцы маманта, можна атрымаць 3,6 мільёна калорый. З шарсцістага насарога - 1,3 мільёна калорый.

Па энергетычнай каштоўнасці ўнутраных органаў старажытных жывёл дадзеных няма, таму вучоны параўноўваў толькі энергетычную каштоўнасць мышачнай тканіны. Параўнанне атрымалася не на карысць неандэртальцаў.

Мяса аднаго супляменніка 25 дарослым неандэртальцам не хапіла б і на дзень, а мамантам можна было харчавацца месяц.

Каларыйная каштоўнасць старажытных жывёл.

Каларыйная каштоўнасць старажытных жывёл.

Джэймс Коўл робіць выснову, што, імаверна, неандэртальцы елі адзін аднаго не дзеля харчавання. Іншыя навукоўцы, якія не ўдзельнічалі ў даследаванні Коўла, адзначаюць, што ён падышоў да пытання з цікавага боку, але наўрад ці калі-небудзь можна будзе напэўна сказаць, навошта неандэртальцы елі адзін аднаго.

Пакуль няма ўпэўненасці, забівалі яны супляменнікаў дзеля ежы, елі памерлых ці адзін аднаго падчас рэлігійных рытуалаў. Сам Коўл схіляецца да версіі аб рытуальным паяданні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?