У цэнтры Стакгольма 9 красавіка прайшла «Маніфестацыя любові» - акцыя ў памяць ахвяраў тэракту.
На плошчы Сергельсторг сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, каб, як заявілі арганізатары, выказаць любоў, імкненне да міру і падтрымку адзін аднаго.
«Тэрарызм не пераможа», — заявіла мэр Стакгольма Карын Вангорд, выступаючы перад прысутнымі.