«Шэсць расіянаў, якія былі шпіталізаваны ва ўстановы аховы здароўя Мінска, ужо атрымалі меддапамогу і пакінулі клінікі. На сёння ў бальніцы знаходзіцца беларус, які ехаў да Баранавіч. Плануецца, што заўтра яго таксама будуць рыхтаваць да выпіскі», - сказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя

Стан пяцярых расіянаў ацэньваўся як лёгкай ступені цяжкасці — у асноўным гэта закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы лёгкай ступені і ўдары мяккіх тканін. У шостай пасажыркі — закрыты пералом костак галёнкі, медыкі ацэньвалі ступень цяжару стану як сярэдні.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 8 красавіка ў 22.16 на перагоне Філі-Кунцаао-1 Беларускага напрамку Маскоўскай чыгункі. Сутыкнуліся прыгарадная электрычка і пасажырскі цягнік Масква — Брэст. У выніку з рэек сышлі два вагоны электрычкі і секцыя лакаматыва пасажырскага цягніка. Рух на ўчастку было часова прыпынены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?