У Заводскім судзе Мінска 7 красавіка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча. Разгледзеўшы справу ў адсутнасць абвінавачванага, суддзя Някрасава выйшла для прыняцця рашэння, абвяшчэньне якога аднесла на раніцу 10 красавіка.

Сёння быў агучаны вердыкт — штраф памерам 50 базавых велічыняў, максімальны з прадугледжаных часткай 3 артыкула 23.34 КААП (ад 20 да 50 базавых велічыняў). У матэрыялах справы зафіксаваныя тры адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у абароне Курапатаў.

Сам Аляксей Янукевіч у час працэсу знаходзіцца за межамі Беларусі.

Раней лідар Партыі БНФ прапанаваў суду перанесці разгляд справы на іншы дзень у сувязі са службовай выправай на міжнародную канферэнцыю. Але суддзя ў хадайніцтве адмовіла. Наадварот, запатрабавала аформіць яму прымусовы прывод на судовае пасяджэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?