ДТЗ здарылася ў Рэчыцкім раёне 8 красавіка, каля 15.00, паведамілі ў ДАІ Гомельскай вобласці.

49-гадовая жанчына-кіроўца Fiat Croma ехала па дарозе Акцябрскі — Парычы — Рэчыца ў напрамку Светлагорска. На 89-м кіламетры трасы перад аўто на дарогу выскачыў заяц. Каб пазбегнуць наезду на жывёліну, жанчына выехала на правую па ходзе руху абочыну, затым змагла вярнуцца на праезную частку, але страціла кіраванне, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся.

З ударам грудной клеткі, ЗЧМТ і іншымі траўмамі жанчыну шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?