Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў, вызвалены ад службы па ўзросце, стаў прарэктарам універсітэта МІПСА («МІТСО», раней Міжнародны інстутыт працоўных і сацыяльных адносінаў)

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі ў вышэйнай навучальнай установе. МІПСА — прафсаюзны ўніверсітэт. Рэктарам там працуе кэдэбіст Станіслаў Князеў, колішні першы намеснік Адміністрацыі прэзідэнта.

Леанід Мальцаў.

Леанід Мальцаў.

Да пенсіі Мальцаў змяніў шэраг вышэйшых пасадаў у сферы дзяржаўнай бяспекі: узначальваў Раду бяспекі, быў міністрам абароны і старшынёй Памежнага камітэта — там вялікай любові падначаленых не заслужыў, «бо не можа танкіст намі кіраваць», — як казалі «Нашай Ніве» крыніцы.

Пры гэтым сілавіка апісваюць як даволі разумнага і прабеларускага чалавека.

Адначасова з дзяржаўнай працай, Мальцаў паспяваў рабіць навуковую кар'еру. У канцы 1990-ых ён стаў кандыдатам сацыялагічных навук з даследаваннем «Дзейнасць органаў вайсковага кіравання па падтрымцы і ўмацаванні вайсковай дысцыпліны». А ў 2004 генерал абараніў доктарскую па паліталогіі «Стратэгія вайсковага будаўніцтва ў Беларусі ў сучасных умовах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?