Першага, якога сям’я Глеба называла спаніэлем за моцнае падабенства да гэтай пароды, узяў старшыня Моладзі БНФ Юры Лукашэвіч для сваіх бацькоў, што жывуць у Барысаве.

«Юры нават абвясціў праз свой фэйсбук выбары імя. Мяне найбольш пазабавіў варыянт «Бэнээфавец», але не ведаю, на чым яны там спыніліся, — кажа Глеб. — Яшчэ адзін чалавек забраў для бацькоў у Івянец шчанюка №4, якога мы называлі Пандай за адметны выгляд. Вядомая мастачка Воля Кузьміч упадабала шчанюка №3 — днямі ён паедзе да бацькоў Волі на Лунінеччыну.

Чорная Панна шукае новы дом.

Чорная Панна шукае новы дом.

У мяне засталася дзяўчынка, якую мы называем Чорная Панна. Яе маму завуць Бася — у гонар Барбары Радзівіл — адсюль і Чорная Панна. Хоць паводле сямейнай легенды, Чорнай Паннай з’яўляецца зусім не Барбара, а мама Рыбанькі Кацярына Радзівіл».

Калі вы хочаце стаць Чорнай Панне гаспадаром, пішыце Глебу ў фэйсбуку альбо пакідайце свой нумар у каментарах — перадамо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?