Любоў Паўлавец, жонка арыштаванага аўтара расійскага шавіністычнага рэсурсу EADaily Юрыя Паўлаўца, напісала прэтэнзію на імя галоўнага рэдактара выдання «Советская Белоруссія» Паўла Якубовіча з патрабаваннем абвергнуць «ілжывыя і ганячыя гонар і годнасць яе мужа выдумкі аднаго з аўтараў выдання, які паставіў Юрыя Паўлаўца ў адзін шэраг з асуджаным Нюрнбергскім трыбуналам Ёзэфам Гебельсам».

У выпадку, калі рэдакцыя не апублікуе абвяржэнне і не прынясе выбачэнняў Юрыю Паўлаўцу, жанчына мае намер дамагацца гэтага ў прадугледжаным беларускім заканадаўствам судовым парадку, паведамляе вышэйназваны рэсурс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру