Аўстралійскі рэпер Тэры Пек па мянушцы 2pec, які паабедаў на буйную суму ў рыбным рэстаране, паспрабаваў уцячы ад персаналу ўплаў, каб не плаціць па рахунку, піша ВВС.

33-гадовы мужчына паўстаў перад судом у панядзелак пасля інцыдэнту ў рэстаране Omeros Bros на курорце Сёрфэрз Парадайз. Паведамляецца, што ён з'еў там двух амараў, васьмінога, а таксама выпіў 21 вустрычнаы шот з гарэлкай і некалькі бутэлек піва.

«О, Божа! Ён адзін?» — спытала суддзя Джоан Уайт падчас разгляду справы мужчыны, якому выстаўленыя абвінавачванні ў крадзяжы і нападзе.

Рахунак за абед у рэстаране перавышаў 450 даляраў, але замест таго, каб заплаціць, Пек скокнуў у мора і паспрабаваў сплысці.

Паліцыя на водных матацыклах адправілася ў пагоню за рэперам, які пазней абвясціў, што плыў на дапамогу сяброўцы, якая ў гэты самы час нараджала дзіця на пляжы, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Тэры Пек таксама заявіў, што пададзеныя яму амары былі перавараныя. Прадстаўнік рэстарана Марк Ханібан адхіліў крытыку ў адрас якасці прыгатавання прадуктаў, заявіўшы: «Мы ганарымся тым, як выдатна гатуем нашых амараў».

Аўстралія — далёка не адзіная краіна, дзе рэстараны сутыкаюцца з праблемай уцёкаў кліентаў.

У мінулым месяцы іспанская паліцыя арыштавала меркаванага верхавода банды, якая здзейсніла серыю гастранамічных набегаў на рэстараны, ні разу не заплаціўшы па рахунку.

У сакавіку група, куды ўваходзілі больш за 100 чалавек, замовіла страў і напояў на дзве тысячы еўра ў рэстаране гатэля «Кармэн» на паўночным захадзе Іспаніі. Зламыснікі сцвярджалі, што ладзяць святочны абед з нагоды хрэсьбінаў, але потым паспрабавалі збегчы, не заплаціўшы.

Аналагічны інцыдэнт праз тыдзень адбыўся ў рэстаране El Rincon de Pepin непадалёк пасля «святкавання вяселля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?