Дэпутат Дзярждумы РФ Віталь Мілонаў унёс у парламент законапраект, які забараняе рэгістравацца ў сацыяльных сетках дзецям да 14 гадоў. Дакумент носіць назву «Аб прававым рэгуляванні дзейнасці сацыяльных сетак», паведамляе ВВС.

Як гаворыцца ў праекце закона, дзеці да 14 гадоў не змогуць карыстацца сацсеткамі, прычым гэта не будзе залежаць ад іх грамадзянства. Пры рэгістрацыі на такіх сайтах неабходна будзе прад'яўляць пашпарт, які дазволіць вызначыць узрост карыстальніка.

Мілонаў таксама прапануе забараніць рэгістравацца ў сацыяльных сетках пад выдуманымі імёнамі, а таксама распаўсюджваць скрыншоты з асабістай перапіскі без дазволу яе ўдзельнікаў. Акрамя таго, у выпадку прыняцця закона карыстальнікі не змогуць выкладваць фатаграфіі або відэа, на якіх ёсць іншыя асобы, без іх згоды.

Дакумент забараняе выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для арганізацыі несанкцыянаваных акцый і распаўсюджваць дадзеныя аб іх правядзенні, а таксама рассылаць спам.

Калегі Мілонава па фракцыі адхрысціліся ад яго прапановы. А прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што палажэнні законапраекта маларэалістычныя:

«Не бачылі сутнасць гэтага законапраекта і толькі чытаем у СМІ пра тыя палажэнні, якія, магчыма, у ім утрымліваюцца. Наўрад ці тут [Крамлю] трэба займаць нейкую пазіцыю».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру