Службы хуткага рэагавання ЗША паведамілі пра страляніну ў пачатковай школе ў горадзе Сан-Бернардына на паўднёвым захадзе Каліфорніі, паведамляе ВВС.

Як паведаміў кіраўнік паліцыі Сан-Бернардына у сваім твітары, гаворка ідзе пра школу ў раёне бульвара Паўночны парк: паводле папярэдніх даных, спачатку нападнік стрэліў у некалькіх чалавек, а потым пакончыў з сабой.

Па словах паліцыянтаў, загінулі па меншай меры два чалавекі.

Як удакладнілі ў паліцыі, загінулыя — дарослыя людзі.

Двое вучняў былі параненыя: яны ўжо дастаўленыя ў бальніцу.

Па словах паліцэйскага, напад адбыўся непасрэдна ў адным з класаў.

Паліцыя Сан-Бернардына заявіла, што ўлады кантралююць сітуацыю і да гэтага моманту пагрозы для жыхароў няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру