Пажар адбыўся днём 7 красавіка ў вёсцы Галімшчына Іўеўскага раёна. 30-гадовы кіроўца праводзіў рамонтныя працы — прыварваў мацаванне для рэсівераў. У нейкі момант адбыўся разрыў паліўнага бака, у якім знаходзілася каля сарака літраў паліва, паведамляецца на сайце УМНС па Гродзенскай вобласці.

mchs.gov.by

mchs.gov.by

Агонь ахапіў грузавы седлавы цягач, распаўсюдзіўся на паўпрычэп і легкавік, што стаяў побач. Абедзве машыны належалі мужчыну. На ім загарэлася сінтэтычная вопратка, скінуць якую дапамог мясцовы жыхар.

Нягледзячы на атрыманыя апёкі 1, 2 ступені (20% цела), кіроўца працягваў тушыць пажар. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.

Да месца выкліку былі накіраваны пажарныя разлікі і хуткая медыцынская дапамога.

Агнём пашкоджаныя бакавыя сценкі прычэпа на плошчы 5 кв. метраў і заднія колы грузавога аўтамабіля. Легкавы «Мерсэдэс» цалкам знішчаны пажарам.

Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры правядзенні зварачных работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?