Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Члены польскай камісіі прыйшлі да высновы, што прычынай крушэння Ту-154, на борце якога знаходзіўся прэзідэнт краіны Лех Качыньскі, быў выбух. Гэтая версію неаднаразова вылучаў міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч.

Польская камісія, якая расследуе акалічнасці крушэння Ту-154 прэзідэнта краіны Леха Качыньскага, прыйшла да высновы, што перад падзеннем у корпусе самалёта адбыўся выбух. Высновы апублікаваны ў выданні Dziennik.

«У выніку праведзеных эксперыментаў мы можам сказаць, што найбольш імавернай прычынай выбуху быў тэрмабарычны зарад, які справакаваў моцную ўдарную хвалю», - лічаць польскія эксперты.

Калі меркаваць па выніках расследавання, роскід аскепкаў характэрны для авіякатастроф, якія адбываюцца як з-за сутыкнення лайнера з зямлёй, так і з-за выбуху ў паветры.

***

Прэзідэнцкі самалёт Ту-154 разбіўся пры пасадцы на аэрадром Смаленск-Паўночны 10 красавіка 2010 года. На борце знаходзіліся 96 чалавек, у тым ліку былы польскі прэзідэнт Лех Качыньскі з жонкай, прадстаўнікі вышэйшага ваеннага камандавання Польшчы, дэпутаты сейма, члены ўрада, а таксама грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

На працягу сямі гадоў пасля крушэння самалёта міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заяўляў, што прэзідэнцкі лайнер выбухнуў у паветры, а не разбурыўся пры сутыкненні з зямлёй. Трагедыю ён называў «актам тэрарызму».

Нацыянальны камітэт па расследаванні авіяцыйных здарэнняў у 2011 годзе, наадварот, прадставіў даклад, у якім гаварылася, што выбуху на борце самалёта не было. Па дадзеных камітэта, аварыя адбылася з-за спуску Ту-154 ніжэй дазволенай мінімальнай вышыні, у выніку чаго ён урэзаўся ў дрэва і ўпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?