Увечары 10 красавіка на Мінскай кальцавой разбіўся матацыкліст.
Па словах сведкаў, матацыкл і легкавы аўтамабіль серабрыстага колеру рухаліся ў адной паласе, матацыкліст ехаў ззаду. У нейкі момант ён стаў перамяшчацца з другой паласы ў трэцюю, каб апярэдзіць легкавік. Практычна адначасова з ім той жа манеўр здзейсніў і кіроўца аўтамабіля. Матацыкліст стаў тармазіць, не даў рады кіраванню, сутыкнуўся з «адбойнікам».
Невядома, ці заўважыў кіроўца тое, што адбылося, але відавочцы расказалі, што ён спакойна паехаў далей.