9 красавіка ў Сірыі загінуў расіянін Ігар Завідны, які служыў па кантракце. Пра гэта РБК паведаміў яго брат-блізнюк Яўген Завідны.

«Накрылі мінамётным агнём і загінула два чалавекі. Па шчаслівай выпадковасці яго калега адмовіўся ехаць і замест яго паехаў хлопец з іншай часці», — распавёў Яўген. Імя другога загінулага вайскоўца ён не ўдакладніў.

«Пасля тэрміновай службы Ігар працаваў на металургічным камбінаце, а потым сышоў на кантракт. Тры гады быў на кантракце: Чачня, Дагестан, Інгушэція. Пасля Чачні пайшоў служыць у Тоцкае [Арэнбургская вобласць]», — дадаў брат загінулага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0