У аўторак, 11 красавіка, у Galleria Minsk на Пераможцаў адкрываецца першы ў Мінску магазін адзення Cropp, распавялі прадстаўнікі маркі. Гэты брэнд, як і Reserved, уваходзіць у партфель кампаніі LPP S.A.

Фота гандлёвага цэнтра

Фота гандлёвага цэнтра

Крама Cropp размяшчаецца на другім паверсе гандлёвага цэнтра і займае плошчу каля 400 квадратных метраў. У гандлёвым пункце прадаецца больш за 10 тысяч адзінак адзення.

Прадстаўнікі крамы кажуць, што цэны ў мінскім Cropp будуць такімі ж, як і ў Польшчы. Плануецца, што сярэдні чэк будзе складаць каля 25-30 рублёў.

Брэнд Cropp быў створаны ў 2004 годзе і з тых часоў спецыялізуецца на стварэнні адзення штодзённага стылю. Прадукцыя гэтай маладзёжнай маркі адрозніваецца неардынарным спалучэннем колераў і тэкстур. Усяго ў Еўропе адкрыта больш за 300 крам Cropp.

На днях у Galleria Minsk таксама запрацуе і крама маркі House, якая ўваходзіць у тую ж LPP S.A. Ну а 9 красавіка тут адкрылася першая ў краіне краму Reserved.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?