У Беларусі ўпершыню за 20 гадоў заўважылі вавёрку-палятуху. Звярок, уключаны ў Чырвоную кнігу, з'явіўся ў Гарадоцкім раёне (Віцебская вобласць). Яго знайшлі і сфатаграфавалі назіральнікі «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Дзяніс Кіцель і Андрэй Абрамчук.

Раней палятуха сустракалася па ўсёй поўначы Беларусі, але за два апошнія дзесяцігоддзі, калі эколагі праводзяць назіранні, яе не бачылі ў нашай краіне ні разу. Звярок атрымаў сваю назву за здольнасць лётаць — ён трымаецца ў паветры дзякуючы перапонкам, што злучаюць пярэднія і заднія лапкі.

Вавёркі-палятухі могуць планіраваць на адлегласць да 50 метраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру