У цэнтры Паставаў у рацэ танула жанчына.

Выратавальнікам 10 красавіка ў 19.09 паступіла паведамленне пра чалавека, які тоне на рацэ Мядзелка па вул. Зарэчнай у Паставах. Работнікі Пастаўскага РАНС на адлегласці каля 5 м ад берага выявілі тонучую жанчыну. У 19.20 з выкарыстаннем выратавальных касцюмаў і вяроўкі 46-гадовая мясцовая жыхарка была выратавана, брыгада хуткай дапамогі з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» шпіталізавала пацярпелую ва ўстанову аховы здароўя.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?