Смяротнае ДТЗ адбылося 10 красавіка, у 16.45, на аб'язной дарозе Гомель — Хутар.

39-гадовая кіроўца «Мэрсэдэс» ехала з боку вуліцы Зайцава ў напрамку вуліцы Мележа і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніла наезд на 26-гадовага хлопца, які пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, і вёў побач з сабой ровар.

У выніку наезду пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. У дачыненні да кіроўцы «Мэрсэдэса» ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 317 КК Беларусі (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?