Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Гомельскую вобласць. Ён азнаёміцца з ходам вясновых палявых работ у краіне і рэгіёне, сацыяльна-эканамічным развіццём Гомельскай вобласці і Рэчыцкага раёна.

Лукашэнка таксама наведае ААТ «Рэчыцадрэў». Кіраўніку краіны паведамяць аб выкананні яго даручэнняў па рэканструкцыі, мадэрнізацыі і развіцці базавых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, вытворча-эканамічным стане ААТ «Рэчыцадрэў» і перспектывах развіцця кампаніі.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці ДСП, мэблі і з выставай прадукцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру