На ўчастку праз МКАД ад Курапатаў, які прадалі пад будаўніцтва бізнэс-цэнтра, заканчваецца дэмантаж будпляцоўкі. Сёння пачалі разбіраць плот. Будаваць бізнэс-цэнтр кампанія «Белрэканструкцыя» тут не будзе.

— Плот мы прыбіраем, будаваць на гэтым месцы, як і абяцалі, не будзем, — распавёў акцыянер кампаніі «Белрэканструкцыя» Ігар Анішчанка. — Сказаць нешта пра далейшы лёс праекта пакуль цяжка. Іншую пляцоўку Мінгарвыканкам нам не прапанаваў.

Пытанне кампенсацыі за куплю ўчастку горад з забудоўшчыкам таксама не абмяркоўваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?